Женский чат
обо всем



Жыцце Еỳфрасінні Полацкай

zhycce-efrasinni-polackaj

З цемры мiнулых стагоддзяỳ дайшлі да нас iмёны выдатных дзеячаỳ беларускай культуры. Сярод іх асобае месца займае імя Еỳфрасінні Полацкай. З ёй асацыiруецца не толькі духоỳнае жыццё на ỳсходнеславянскіх землях у XII ст., але і ỳся шматвяковая гісторыя Беларусі. Аб унучцы славутага князя Усяслава Чарадзея, князеỳне, ігуменні, настаỳнiцы, выдатнай асветніцы, расказваецца ỳ Жыцціi Еỳфрасінні Полацкай. Гэты найкаштоỳнейшы помнік старажытнабеларускай літаратуры, створаны канцы XII ст. невядомым аỳтарам, дайшоỳ да нас у шасці радакцыях, больш чым ста спісах.

Са старонак «Жыція» паỳстае велічная постаць Еỳфрасінні Полацкай. Нарадзілася яна ỳ стольным горадзе Полацкага княства ỳ 1110 г.. Дзяỳчынку назвалi старажытным крывiцкiм iмем Праслава. Яна вучылася ỳ школе пры Сафійскім саборы. Настаỳнiкамi былi духоỳныя асобы, найперш манахi, падручнiкамi – Святое Пiсанне, жыцiйная лiтаратура. Ад настаỳнiка, з жыццяпiса святых дзяỳчынка атрымлiвала i звесткi пра манастырскiя статуты i звычаi. Кнiжная навука давалася ей значна лягчэй, чым аднагодкам. «Жыцiе» адзначае яе любасць да вучэння i вялiкiя здольнасцi.

Княская дачка мела доступ да самых розных кнiг. Ужо ỳ бацькоỳскiм доме, апрача набажэнскай i iншай рэлiгiйнай лiтаратуры, Прадслава магла чытаць «Iзборнiкi» з афарызмамi i выслоỳямi, перакладзены з грэцкае мовы кнiгi па антычнай гiсторыi. Ад кармiлiцы, нянек, ад мацi — княгiнi Сафii чула казкi, абрадавыя песнi, замовы i заклены.

Слава аб прыгажосцi i  адукаванасцi Прадславы разнеслася «па всем градам», i ỳ Полацк да князя Святаслава-Георгiя зачасцiлi сваты. Калі дзяўчыне споỳнілася дванаццаць гадоỳ, бацькі вырашылi аддаць яе замуж. Аднак князеỳна выбірае iншы шлях: адмовiỳшы сватам, яна пад iмем Еỳфрасiннi таемна ад бацькоỳ прымае пострыг, ахвяруючы сябе Хрысту.

Пражыỳшы нейкi час у посце i малiтвах за манастырскiмi сценамi цi ỳ манастырскай слабодцы пры адным з полацкiх храмаỳ, Еỳфрасiння вырашыла, што яна ỳжо падрыхтавалася да самастойнага падзвiжнiцтва. Князеỳна-чарнiца звярнулася да полацкага епiскапа Iллi з просьбаю паяслiцца ỳ Сафiйскiм саборы.

Атрымаỳшы ад Iллi дазвол, Еỳфрасiння памяняла свае ранейшае жытло на келлю-галубнiцу ỳ Сафii i  пачала займацца перакладчыцкай дзейнасцю, перапiсваннем кніг Святога Пісання («нача книгы писати своими руками»).

Працэс пiсьма ỳ тыя часы быỳ вельмi складаны i марудны. Гэтай працаю займалiся амаль выключна мужчыны. Ужо адно тое, што за такую цяжкую справу ỳзялася маладая жанчына,  было подзвiгам.

Частка перапiсаных Еỳфрасiнняю кнiг iшла на продаж, а атрыманыя грошы па яе просьбе раздавалi бедным. Еỳфрасiння марыла пра тое, каб перапiсваннем кнiг у Полацку займалiся не адзiнкi, а дзесяткi пicменных людзей. Для гэтага паблiзу Полацка Еỳфрасiння заснавала жаночы манастыр.

Праз нейкi час пры царкве Багародзiцы (новай) падзвiжнiца стварае яшче адзiн манастыр – мужчынскi.

У полацкiх манастырах, статуты якiх напiсала сама Еỳфрасiння, пад яе кiраỳнiцтвам дзейнiчалi майстэрнi па перапiсванню кнiг – скрыпторыi. Пры адным з манастыроỳ, каб аздобiць полацкiя храмы абразамi, падзвiжнiца адчынiла таксама iканапiсную майстэрню.

Школы Еỳфрасiннi Полацкай былi перадавымi для свайго часу i праграмаю навучання, i складам вучняỳ, значная частка якiх набiралася з дзяцей простых гараджан.

Памочнiцамi Еỳфрасiннi ỳ шматлiкiх  клопатах i пачынаннях сталi яе сестры: родная Гардзiслава (у манастве Еỳдакiя) i стрыечная Звенiслава (Еỳпраксiя). Сестры заставалiся разам усе дальнейшае жыцце.

Еỳфрасіння Полацкая сама пісала арыгінальныя творы (малітвы, казанні) і, на думку некаторых даследчыкаỳ, удзельнічала ў стварэнні Полацкага летапісу.

Асветніца з роду Усяслава выступала супраць княжацкіх усобіц, братазабойчых войнаў. Багатыя славілі яе за мудрасць, бедныя — за спагаду і дабрыню. Як сведчыць аỳтар Жыція, Еỳфрасіння была «памочніца пакрыỳджаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведванне цi, проста кажучы, — для ỳсіх была ỳсім… Еỳфрасіння — неỳвядальная кветка райскага саду. Еỳфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да усходу, як прамень сонечны, прасвятлiỳшы зямлю Полацкую».

Еỳфрасіння Полацкая нястомна абірала вакол сябе таленавітых людзей, з’являлася адной з першых нашых мецзнатак. Па яе заказе дойлід Іван пабудаваỳ сусветна вядомы Спасаўскі сабор, распiсаны унікальнымi фрэзскамі. Фрэскавыя замалеўкі XII ст. амаль цалкам захаваліся. І сення яны Уражваюць сваей дасканаласцю, хвалююць багаццем палітры, адухоўленасцю.

zhycce-efrasinni-polackaj1З імем асветніцы звязана і стварэнне ў 1161 г. майстрам-ювелірам Лазарам Богшам славутага крыжа — шэдэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва. Крыж быў упрыгожаны 21 залатой пласцінкай, каштоўніцкімi камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і 12 эмалевымi абразкамі з выявамі святых.

У сярздзіне крыжа ў пяці квадратных гнёздах былі змешчаны рэліквіі: кавалачак крыжа Гасподняга з кроплямі Ісусавай крыві, драбок каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона, а таксама кроў святога Дзмітрыя. На крыжы быў выбіт тэкст, у якім паведамлялася імя яго стваральніка, кошт дарагіх металаў і камянеў, што пайшлі на яго аздабленне, а таксама змяшчаўся праклён тым, хто украдзе цi прадасць святыню. І ўсе ж праклён не падзейнічаў на сучаснікаў і нашчадкаў Еỳфрасінні Полацкай. Пасля смерці князеўны-ігуменні крыж быў вывезены у Смаленск, пазней — у Маскву. Полацкая рэчаіснасць была вернута на ранейшае месца у 1563 г.

У початку 20-х гг. нашага стагоддзя крыж стаў экспанатам царкоўна-археалагічнага музея ў Мінску, адкуль быў перавезены у Магілеў. У гады Вялікай Айчыннай вайны шэдэўр ювелірнага мастацтва таямнічым чынам знік. Есць меркаванні, што ен нібыта знаходзіцца у Амерыцы ў прыватнай калекцыі.

На схіле жьщця Еỳфрасіння Полацкая перадала ігуменства малодшай сястры Еўдакіі і здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю. Захварэўшы ў дарозе, яна памерла (у 1173 г.) і была пахавана ў Іерусалімскім манастыры святога Феадосія. Яе мошчы был1 перазахаваны ў Кіова-Пячарскай лаўры, а у 1910 г. перавезены ў заснаваны ею Спасаўскі манастыр у Полацку, дзе захоўваюцца і сення.

Еỳфрасіння Полацкая пражыла вялікае жыццё, асветленае высакароднай ідзеяй служэння народу. Яна стала адной з першых кананізаваных (прылічаных да святых) жанчын на ўсходніх землях, нябеснаю заступніцай (апякункаю) не толькі Полацка, але і ўсей беларускай зямлі, незвычайны лес Еỳфрасінні Полацкай натхніў на творчасць многіх гісторыкаў, літаратараў, мастакоў.

Вобраз асветнщы паўстае са старонак раманаў Таісы Бондар («Спакуса»), Алеся Асіпенкі («Святыя грэшнікі»), гастарычнай аповесці Вольгі Іпатавай «Прадслава», кніг Уладзіміра Арлова «Асветніца з роду Усяслава» і «Еўфрасіння Полацкая». Ей прысвяцілі свае вершы Ларыса Геніюш, Наталля Арсеннева, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Генадзь Бураўкін, Сяржук Сокалаў-Воюш і інш. Самаахвярнае жыццё беларускай патрыёткі ўваскрашаюць палотны жывапісцаў Аляксея Марачкіна і Нінзлі Шчаснай, графічныя аркушы Арлена Кашкурзвіча, габелены Сымона Свістуновіча, фільм рэжысёра Вольгі Моракавай.

 Выкарыстаная літаратура

  • Гісторыя Беларусі, Ю.Л. Казако, вучэбны дапаможнік, Мінск, 1999г.
  • Арлоў У.А., Асветніцтва з роду Усяслава, Мн., 1989г.
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, Мн., 1971 г., Т.4, с. 395.

Аўтар Важнiк Мiкалай




Загрузка...


Загрузка...
Яндекс.Метрика