Женский чат
обо всем



Што паглядзець у Беларусі?

Калі вы ў першы раз сабраліся наведаць Беларусь і не ведаеце што паглядзець, то мы прапануем вам спіс самых папулярных і цікавых месцаў Беларси, якія павінен наведаць кожны.

1. Мірскі замак — мястэчка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, у якім знаходзіцца адзін з самых прыгожых замкаў Усходняй Еўропы. Але мы ўпэўненыя, што нават без замка Мір патрапіў бы ў гэты рэйтынг — настолькі шматгранна гэтае мястэчка. Замак, рынкавы пляц з касцёлам 16-га стагоддзя, габрэйскі квартал з некалькімі сінагогамі — тое самае месца, каб адчуць дух мястэчка. Калі вы больш жадаеце даведацца пра сам замак і яго гісторыю, можаце скарыстаца паслугамі экскурсійнага бюро (падрабязней).

 

d30662132807

 

2. Гальшаны — мястэчка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Сталіца беларускіх прывядзенняў, авеяная дзесяткамі легенд, ушанаваныя у бессмяротным творы Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». На жаль, залаты век гэтага мястэчка сышоў, пакінуўшы падарожнікам руіны замка, касцёл з кляштарам і многае іншае.

3. Ружаны — мястэчка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Беларускі версаль, рэзідэнцыя магнатаў Сапегаў, прыраўнаваных да каралёў. Акрамя пышнага палаца, пра гісторыю мястэчка раскажуць сінагогі, касцёл і царква, якія знаходзяцца на рынкавай плошчы.

 

0c79f54fc8c1

 

4. Любча — мястэчка ў Навагрудскім раёне, Гродзенскай вобласці, якое размешчана на беразе маляўнічага Нёмана. Многія малююць Любчу, як ідэал мястэчка, які ўзнік пры замку 17-га стагоддзя. Дарэчы, цяпер замак аднаўляюць на чыстым энтузіязме валанцёры, і атрымліваецца ў іх гэта ў дасканаласці, у адрозненні ад рэстаўрацыі Лідскага замка па дзяржаўнай праграме.

5. Мінск — сталіца рэспублікі. Адзін з самых прыгожых і старажытных гарадоў Беларусі. Калі вы плануеце першы раз наведаць Мінск раім запісацца на регуляные экскурсіі па горадзе (глядзець).

26a975a772d0

 

6. Тураў —мястэчка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адно з самых старых месцаў Беларусі, акружанае непраходнымі балотамі і лясамі. Калісьці, тут было 100 драўляных цэркваў, але і цяпер ёсць на што паглядзець: напрыклад, на якія растуць з зямлі крыжы, вакол якіх зімой растае снег.

7. Косава — мястэчка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, другі самы маленькі горад Беларусі, які падарыў нам героя Польшчы, Францыі, ЗША, Літвы і Беларусі —Тадэвуша Касцюшкі. Тут няма чыгункі, няма шумных магістраляў — можа таму Косава захавала той самы дух, за якім палююць турысты? І, вядома, шыкоўны неагатычны палац Пуслоўскіх і музей-сядзіба Касцюшкі.

 

ea6426573e69

 

8. Ракаў — мястэчка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. У 30-я гады 20-га стагоддзя яго празвалі горадам кантрабандыстаў —больш за палова жыхароў мястэчка займаліся менавіта гэтай здабычай. Цяпер мала што нагадвае пра тыя часы, але той дух, немагчыма не адчуць, гуляючы па выбрукаваныя вуліцах. Габрэйскія могілкі, «пясочны» касцёл, царква і многае-многае іншае падораць падарожніку незабыўныя ўражанні.

9. Хатынь — вёска якой ужо не існуе, аднак пра якую памятае кожны Беларус. Наведаць Хатынть можна тут.

 

b0d1cea2771a

 

10. Новы Свержань —мястэчка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.




Загрузка...


Загрузка...
Яндекс.Метрика